Экспазіцыя "А пачнём мы казку так ..." у доме В. Таўлая

19.04.2023

З мэтай выхавання каштоўнасных адносін да багацця беларускай мовы і культуры беларускага народа, выхаванцы дзяржаўнай установы "Дзіцячы сад № 35 г. Ліды" наведалі экспазіцыю "А пачнём мы казку так ..." у доме В. Таўлая. Выхаванцы з вялікай цікавасцю праслухалі беларускія народныя казкі, якія расказала бабуля Нюся, замацавалі ўяўленні пра прадметы беларускага народнага побыту і культуры продкаў.