Тыдзень роднай мовы пройдзе з 19 па 23 верасня
20.09.2022Тыдзень роднай мовы прадугледжвае мноства самых разнастайных мерапрыемстваў. У рамках гэтага тыдня ў нашай дашкольнай установе прайшла забава з Дзедам Усяведам "Скарбонка беларускіх гульняў". Мэта гэтага мерапрыемства: пашырэнне кругагляда дзяцей аб старадаўніх народных беларускіх гульнях. Беларускія народныя гульні спрыяюць працэсу разумення і авалодання беларускай мовай, выкарыстанню трапных выразаў у паўсядзённым жыцці, распавядаюць аб культуры беларускага народа ў вобразнай, даступнай форме.